
У Лідзе па палітычных матывах судзяць Алега Муравінскага.
Вядома, што судовы працэс пачаўся 5 траўня ў будынку Лідскага раённага суду. Муравінскага судзяць па двух артыкулах: частка 1 артыкулу 367 і частка 2 таго ж артыкулу (“Паклёп на Лукашэнку).
Наступнае паседжанне пройдзе 15 траўня.
Раней, 22 лютага 2023 году, з’явілася так званае пакаяннае відэа, на якім сілавікі затрымліваюць Муравінскага. Нібыта Муравінскага затрымалі за рэгістрацыю ў так званым “Плане Перамога”.
