Польшча мусіць скасаваць пагадненне аб прававой дапамозе з Беларуссю ў сферы крымінальных спраў. Да гэтага заклікае ўпаўнаважаны па грамадзянскіх правах Польшчы Марцін Вёнцакпіша rp.pl. Пагадненне дзеіць з 1994 года.

Амбудсмен спасылаецца на аналіз сітуацыі, зроблены ягоным офісам. З яго вынікае, што становішча з абаронай правоў і асноўных свабод чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршаецца. Улады злоўжываюць інстытутамі экстрадыцыі і спрабуюць нашкодзіць палітычным апанентам.

“Практыка апошніх гадоў паказвае, што міжнародная супраца з Беларуссю нясе ў сябе ўсё больш і больш рызыкі”, — мяркуе Вёнцак.

Ён заклікае скасаваць двухбаковае пагадненне з Беларуссю — прынамсі ў галіне прававой дапамогі па крымінальных справах.