Мытня Беларусі вырашыла папярэдзіць усіх, хто перасякае мяжу. “Будзьце пільныя пры перасячэнні мяжы ў мэтах сваёй жа бяспекі”, – звяртаецца ведамства да беларусаў.

“У мэтах забеспячэння сваёй жа бяспекі, рэкамендуем асобам, якія перасякаюць мяжу аўтамабільным транспартам, не прымаць для перадачы прадметы і тавары сумнеўнага паходжання ад незнаёмых людзей, а таксама не браць як спадарожнікаў грамадзян, якіх вы бачыце ўпершыню”, – паведамляе тэлеграм-канал. Мытныя органы Беларусі».