Палітвязня Максіма Матырку будуць судзіць за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”

«Назад шляху ўжо няма», — сказаў пасля затрымання і збіцця 13 жніўня 2020 года Максім Матырка (https://prisoners.spring96.org/be/person/maksim-matyrka). За апошні год яго засудзілі ўжо двойчы — па «народным» артыкуле 342 і артыкуле 218 Крымінальнага кодэксу. Палітвязня абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту і ў падпале машыны. Канчаткова Максіму прызначылі 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў ваўкавыскую калонію № 11.

Стала вядома, што 12 траўня ў Ваўкавыскім судзе будзе разглядацца справа супраць палітвязня паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Працэс будзе весці суддзя Мікалай Сяргейка.

Распавядаем гісторыю пераследу Максіма і што вядома пра яго суд

(https://spring96.org/be/news/108417)

Падтрымаць палітвязня: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Максіму Міхайлавічу Матырку