У Гародні на 9 мая адбыўся савецка-расейскі парад. На ім была ўся сімволіка мілітарызму і культу “победобесія”. Гарадзенскі шклозавод запісваў у дабравольцы, «ГроднаГандальСэрвіс» ехаў «на Берлін», а тытунёвая фабрыка «Нёман» паказвала вайсковую штодзённасць. Сярод іншага адбыўся парад стылізаваных аўтамабіляў «Дороги Победы на благо страны». На мерапрыемстве быў поўны набор савецкай прапаганды – ад Леніна да “палонных немцаў”. Шкада, што не паведамляюцца прозвішчы рэжысёраў гэтага мілітарысцка-чаднага “празднічного шоу”.

Яшчэ раніцай 9 траўня на даху драматычнага тэатру “інспектар” Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці Юрий Караев узняў «Знамя победы».