фота мае ілюстрацыйны характар

Апошнія дні ад розных людзей прыходзіла інфармацыя аб тым, што беларусаў, якія вярталіся на радзіму, на беларуска-летувіскай мяжы ўзмоцнена правяраюць, хутчэй усяго супрацоўнікі КГБ.

У людзей праглядалі тэлефоны, у тым ліку кантакты ў тэлеграме і глядзелі асабістыя перапіскі, падпіскі. Таксама супрацоўнікі КГБ задавалі пытанні: «Як вы ставіцеся да Украіны?», «З кім вы размаўлялі за мяжой?», «А вы ў курсе, што краіны захаду хочуць на нас напасці?».