
З-за пажару часова закрылі адзін з пунктаў пропуску на беларуска-летувіскай мяжы — “Мядзінінкай” (з беларускага боку — “Каменны Лог”). 10 траўня каля 15-й гадзіны на летувіскім баку адбылося ўзгаранне аднаго з адміністрацыйных будынкаў кантрольных службаў. Летувісы пра яго паінфармавалі беларусаў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
Рух транспарту ў абодва бакі ў згаданым пункце пропуску прыпынены.