
На Лідчыне памёр Іосіф Бойса, адраджэнец, руплівец беларушчыны.
Іосіф Браніслававіч Бойса нарадзіўся 3 верасня 1955 года ў в. Лукашына Івейскага раёну. Пасля школы скончыў юрфак БДУ. Працаваў адвакатам, суддзём, быў старшынём суда Лідскага раёну.
Яшчэ будучы на дзяржаўнай працы выказваў свае нацыянальныя погляды. Пасля выхаду на пенсію актыўна ўключыўся ў дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый і перш за ўсё ў дзейнасць Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Іосіф Бойса практычна штомесяц на працягу многіх гадоў пералічваў ахвяраванні на рахунак ТБМ.
Ця многіх гадоў Іосіф Бойса распаўсюджваў па Лідскім і Івейскім раёнах 100-150 асобнікаў газеты “Наша слова”, а ў 2020 і 2021 гг. да канца снежня 2021 года распаўсюджваў 200 асобнікаў. Выступаў ініцыятарам і фундатарам многіх праектаў. Устанавіў памятны камень каля Івейскага касцёлу. Выступіў ініцыятарам устання каменя да 100-годдзя БНР на Лідчыне.
Светлая памяць беларускаму патрыёту…