
З 20 лютага Мінскі гарадскі суд разглядае справу супраць палітзняволенага заснавальніка крамы Symbal.bу і культурніцкага мэнэджэра Паўла Белавуса (https://prisoners.spring96.org/be/person/pavel-belavus). Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).
У абвінавачванні гаворыцца, што Павел «распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму», вёў «антыдзяржаўную дзейнасць», «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы». За кратамі палітвязень утрымліваецца з лістапада 2021 года.
Заўтра, 11 траўня, у 14:30 суддзя Жанна Брысіна агучыць прысуд Паўлу. Які тэрмін палітвязню запрасіла абвінавачванне — невядома, бо суд праходзіць у закрытым рэжыме. Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў зняволення.
Падтрымайце Паўла: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Паўлу Мікалаевічу Белавусу