
У Менскім гарадскім судзе сёння, 11 траўня, агучылі прысуд палітзняволенаму заснавальніку крамы Symbal.bу і культурніцкаму мэнэджэру Паўлу Белавусу — 13 гадоў калоніі. Прысуд абвесціла суддзя Жанна Брысіна.
Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за „здраду дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 КК). У абвінавачванні гаворыцца, што Павел „распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму”, вёў „антыдзяржаўную дзейнасць», «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы”.
Таксама Паўла звінавацілі ў «кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем” — „Беларускай Радай культуры”, якая была прызнана „фармаваннем”, калі палітвязень ужо як сем месяцаў утрымліваўся пад вартай.
Так званы суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму пазіцыя Паўла па справе і іншыя падрабязнасці справы невядомыя.