
Палітвязня Рамуальда Улана са Смаргоні нечакана вызвалілі па амністыі.
Пра гэта сам Рамуальд Улан напісаў у сваім Facebook:
«Добры дзень, сябры, землякі! …на шостым месяцы амністыі да мяне ўсё ж такі прымянілі гэтую амністыю – адзінаму з двух з паловай дзесятка палітычных на гомельскай хіміі…
…Шчыра дзякую ўсім, хто пісаў лісты, падтрымліваў мяне!»
Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан у студзені 2021 года быў засуджаны да 2,5 гадоў «хіміі». Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянтаў.