
11 траўня ў будынку Гарадзенскага абласнога суду прайшоў разгляд апеляцыйнай скаргі палітычна зняволенага жыхара Ліды Дзмітрыя Мядзвецкага. Нечакана тэрмін зняволення Дзмітрыя быў зменшаны на паўгады. У выніку тэрмін Мядзвецкага зараз складае 2 гады і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Дзмітрый Мядзвецкі быў затрыманы 6 верасня 2022 года за каментары ў інтэрнэце. Пазней яго засудзілі да зняволення.
Напісаць Дзмітрыю Мядзвецкаму:
ПК №3, 211300, п. Віцьба, Віцебская вобласць, Віцебскі раён