Раней мы расказвалі пра прыезд у красавіку ў Гародню міністра МУС Івана Кубракова і адкрыццё ў Грандзічах новага “ОПОП” – (“общественного пункта охраны правопорядка”).

У той жа дзень адбылося ўручэнне тром міліцыянтам вобласці новых пагонаў падпалкоўніка. У ліку іншых, хто атрымаў падвышэнне ў званні – Николай Рябушко (старший участковый инспектор отдела охраны правопорядка и профилактики Лидского РОВД) – той сама лідскі міліцыянт, які асабліва “шчыраваў” у справе Вітольда Ашурка, затрымліваў журналістаў і грамадскіх актывістаў. Звычайны ўчастковы за асаблівыя заслугі стаў адразу падпалкоўнікам!

У каментары БелТА узнагароджаны Рябушко пахваліўся сваёй “самаадданай” працай:

“Еще в далеком 1999 году я окончил Академию Министерства внутренних дел, был направлен в Лиду, где мне выпала честь служить в самом центре города, на самом сложном участке. С той поры и до сих пор я работаю постоянно на одном участке. В 2005 году я был назначен на должность старшего участкового инспектора и с тех пор фактически возглавляю этот участок”.