
11 траўня ў судзе Дзятлаўскага раёну пачаўся крымінальны палітычны працэс у дачыненні да Паўла Пашукевіча. Працэс вядзе Вадзім Дуброўскі.
Яшчэ 8 лютага бягучага году на праўладным тэлеграм-канале з’явілася відэа з затрыманнем Паўла Пашукевіча, дзе ён быў змушаны расказваць пра тое, што рабіў каментары ў чаце “Дятлово для жизни” і за гэта быў затрыманы.
Паўла Пашукевіча звінавацілі па частках 1 і 2 артыкулу 367 Крымінальнака кодэксу (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі). Гэты крымінальны артыкул стаў ужо сапраўды “народным” у палітычных карных працэсах апошніх гадоў.
Вынік ці працяг працэсу ў дачыненні да Пашукевіча пакуль невядомы.