Уключэнне другога энергаблока БелАЭС у сетку / Мінэнерга

Другі энергаблок БелАЭС выдаў у энергасістэму Беларусі першыя кілават-гадзіны 13 мая ў 13:24.

— Другі энэргаблок БелАЭС паспяхова ўключаны ў аб’яднаную энэргасістэму, якая вырабляецца ім электраэнэргія паступае спажыўцам краіны, — кажа міністр энэргетыкі Віктар Каранкевіч.

Бліжэйшым часам спецыялісты станцыі працягнуць паэтапнае засваенне магутнасці рэактара блока да 100%. Пакуль яна складае 40%.

— Наперадзе этап яго доследна-прамысловай эксплуатацыі. Ён прадугледжвае шырокі спектр выпрабаванняў тэхналагічных сістэм і абсталявання на розных рэжымах працы блока, у тым ліку з яго адключэннем ад сеткі, — піша Мінэнерга.

Увод блока ў прамысловую эксплуатацыю запланаваны ў 2023 годзе.

Еўрарадыё