На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Сокал.

Уладзімір — жыхар Наваельні (Дзятлаўскі раён), асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле арт. 364 і 369 Крымінальнага кодэксу (Пагроза гвалтам супрацоўніку міліцыі і яго публічная абраза як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Згодна з матэрыяламі справы, Сокал у жніўні 2020 года ў адным з тг-чатаў апублікаваў абразлівыя паведамленні ў адрас супрацоўніка АУС з пагрозамі прымяніць да яго гвалт.
Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду 3 чэрвеня 2021. Тэрмін Уладзімір адбываў у магілёўскай калоніі № 15, адкуль выйшаў на волю 6 траўня, паведамляе @lida_grab_court.