У Гародні сілавікі затрымалі не менш 6 чалавек. Звесткі пра гэта з’явіліся ў праўладных каналах.

Праваабаронцы адзначаюць, што сярод затрыманых ёсць былы акцёр тэатра лялек і шоумен Аляксандр Енджэеўскі. Наколькі вядома, яго затрымалі яшчэ 10 траўня.

Сілавікі таксама паказалі відэа з затрыманай намесніцай гендырэктара гарадзенскай крамы “Гемма”. Яны паказалі фота, дзе жанчына стаіць у счэпцы на акцыі пратэсту.

Вядомыя імёны яшчэ двух затрыманых — Андрэй Таўрэль і Валерый Паруліс.