
Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 150 гадоў з дня нараджэння Станіслава Жукоўскага». Праект падрыхтаваны ў супрацы з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.
Дызайн паштовага блока, спецштэмпеля і канверта “Першы дзень” Алены Мядзведзь.
Станіслаў Жукоўскі – нараджэнец маёнтку Ендрыхоўцы (Ваўкавыскі раён). Як мастак шануецца ў Беларусі, Польшчы, Расеі.
У аснове канверта “Першы дзень” фрагмент рэпрадукцыі карціны Станіслава Жукоўскага “У старадаўнім парку” (палатно на фанеры, алей, 1921).