Дзяржаўны тэлеграм-канал Пул 4 регион паведаміў пра тое, што “губернатор” Каранік наведаў палацава-паркавы комрлекс “Свяцк”, што непадалёк Гародні. Цяпер там пасля рэстаўрацыі з’явіцца шматпрофільны аздараўленчы комплекс.

Даведка “ГП”:

Свяцк ведамы з пачатку 16 ст. як двор. З 1521 г. пад кіраваньнем гарадзенскага старасты Ю. Радзівіла. У сярэдзіне 16 ст. два двары, якімі валодалі Ф. Валовіч і Веламоўскі.

Палацава-паркавы ансамбль у 18 ст. належаў роду Валовічаў. Пабудаваны паводле праекту італьянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака. Выканаўцамі былі найлепшыя майстры зь Вільні, Гародні, Варшавы. Рэалізацыю праекту пачаў гарадзенскі маршалак Юзаф Валовіч, а скончыў ягоны сын Антон. У канцы 19 ст. маёнтак прададзены габрэйскім купцам, пазьней распарцаляваны. Былое ўладаньне распалася на пяць частак з рознымі назвамі. У адной зь іх – Сьвяцку-Горным – працавала патачная мануфактура, якая вырабляла вінаградны цукар і іншыя прадукты. У пачатку 20 ст. належаў Юзафу Гурскаму. Пасьля 1-й сусьветнай вайны палац выкупіў Дэпартамент здароўя польскага ўраду з намерам стварыць лякарню для наркаманаў. У 1930-ыя гады архітэктурны ансамбль рэстаўраваны архітэктарам А. Сасноўскім. Пазьней тут месьціўся вайсковы шпіталь. У савецкі час у палацавым комплексе дзеіў санаторый для хворых на сухоты. Апошнія гады ішла рэстаўрацыя комплексу.