У пачатку ліпеня 2022-га палітзняволенага Андрэя Сцепаненку (https://prisoners.spring96.org/be/person/andrei-scepanenka) накіравалі ў бабруйскую калонію № 2. Па інфармацыі праваабаронцаў, адразу па прыбыцці палітвязня пазбавілі перадачы. Пазней яго на тыдзень змяшчалі ў штрафны ізалятар.

Па інфармацыі @Grodno_grab, нядаўна Андрэя зноў адправілі ў штрафны ізалятар:

“Ну вось і стварыў сам сабе і “выхад з зоны камфорта”, і інфаповад – скатаўся адпачыць на лецішчы на 10 содняў. Адляжаўся, памарыў аб мінулым і будучым, аб тым як хутка ўжо вызваленне, адпачыў…”.

Нагадаем, Андрэя затрымалі ў лютым 2022 года — калі ён прымаў удзел у спаборніцтвах па многабор’і. 14 красавіка Андрэя асудзілі (https://spring96.org/be/news/107390) паводле ч.1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі).

Адрас для падтрымкі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Андрэй Юр’евіч Сцепаненка

Вясна