
twitter.com / Straz_Graniczna
Група мігрантаў на беларуска-польскай мяжы закідала камянямі польскіх памежнікаў. Пра гэта паведаміла памежная служба Польшчы.
“За мінулыя суткі 83 замежнікі спрабавалі трапіць у Польшчу з боку Беларусі. Сярод іх — грамадзяне Эрытрэі, Кубы, Алжыра і Самалі. 14 чалавек, калі ўбачылі патрулі, вярнуліся на беларускую тэрыторыю”, — гаворыцца ў паведамленні.
На мяжы Беларусі і Латвіі затрымалі 31 чалавека, на летувіска-беларускай — 7.
Еўрарадыё