
У Гародні, некалі самым зялёным горадзе Беларусі, працягваецца знішчэнне здаровых дрэваў. На гэты раз пра вынішчэнне дрэваў напісала газета “Вечерний Гродно”.
Такое знішчэнне дрэваў у Гародні адбываецца ўжо больш 20 гадоў. Ці гэта цэнтралізаваная палітыка, ці ініцыятыва ЖЭСаў ды іншых мясцовых службаў, сказаць цяжка.
На гэты раз пацярпелі жыхары дому па вуліцы Дзяржынскага-121 (пляцоўка паміж домам і дзіцячым садком), што ў мікрараёне Дзевятоўка. Былі выразаны амаль 30-гадовыя дрэвы, пераважна пладовыя. Нібыта іх павыціналі ў выніку канфлікту жыхароў.

