Бальшыню засуджаных па так званай “справе Аўтуховіча” за апошні тыдзень з гарадзенскай турмы этапавалі ў калоніі. Так вядома, што Галіну Дзербыш скіравалі ў гомельскую ўстанову зняволення.

У гарадзенскай турме з гэтай групы палітвязняў надалей застаецца Уладзімір Гундар, які чакае разгляду сваёй апеляцыйнай скаргі па дадатковай крымінальнай справе і, імаверна, Мікалай Аўтуховіч.

Напомнім, што Гарадзенскі абласны суд яшчэ 17 кастрычніка 2022 году агучыў прысуды па рэзананснай “справе Аўтуховіча”. На лаве падсудных былі:

Мікалай Аўтуховіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/mikalai-autukhovicz), святар Сяргей Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/siarhiej-rezanovich), ягоная жонка Любоў Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/lubou-rezanovich), іх сын Павел Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/paviel-rezanovich), пенсіянерка і грамадская актывістка Галіна Дзербыш (https://prisoners.spring96.org/be/person/halina-dzierbysh), баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-hundar), актывістка Вольга Маёрава (https://prisoners.spring96.org/be/person/volga-maiorava), пенсіянерка Ірына Мельхер (https://prisoners.spring96.org/be/person/iryna-mielchier) і яе сын Антон Мельхер (https://prisoners.spring96.org/be/person/anton-melkher), а таксама Ірына Гарачкіна (https://prisoners.spring96.org/be/person/iryna-haraczkina), Віктар Снегур (https://prisoners.spring96.org/be/person/viktar-sniehur) і Павел Сава (https://prisoners.spring96.org/be/person/paviel-sava).

Суддзя Максім Філатаў прызначыў палітвязням (http://bit.ly/3VqTbZc) ад 2,5 да 25 гадоў калоніі. Толькі Антона Мельхера вызвалілі ў зале суда, бо залічылі тэрмін утрымання пад вартай.