фота мае ілюстрацыйны характар

Адтэрміноўку ад службы для беларусаў, якія навучаюцца за мяжой, адмянілі. Такія папраўкі ў закон «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Абітурыентаў замежных ВНУ пазбавілі адтэрміноўкі ад службы ў войску, паведамляе БелТА.

Пры гэтым адтэрміноўка захоўваецца для тых, хто атрымлівае адукацыю за мяжой па накіраваньні дзяржаўных органаў Беларусі ў рамках дзяржаўных праграм. Таксама цяпер зьняць з вайсковага ўліку могуць тых, хто аформіў выезд для сталага пражываньня за межамі Беларусі.

Зьмяніўся і тэрмін, неабходны для залічэньня ў запас у выпадку, калі чалавек не служыў па прызыве, але служыў у сілавых ведамствах. Так, раней замест службы ў войску можна было 2 гады папрацаваць на атэставанай пасадзе, напрыклад у сілавых структурах, такіх як МНС, Сьледчага камітэту ці МУС. Цяпер тэрмін працы павысілі да пяці гадоў. Выключэньнем сталі выпускнікі міліцэйскіх і выратавальных ВНУ.

svaboda.org