Дэлегацыя правінцыі Ганьсу Кітайскай Народнай Рэспублікі наведала Гарадзенскую вобласць. Пра гэта паведамляе сайт Гарадзенскага аблвыканкаму:

У рамках візіту 16 мая 2023 года ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце адбылася афіцыйная сустрэча прадстаўнікоў кіраўніцтва аблвыканкама, устаноў аховы здароўя і членаў кітайскай дэлегацыі. У ходзе яе абмеркаваны пытанні аднаўлення ўзаемадзеяння з айчыннымі і кітайскімі ўстановамі аховы здароўя пасля пандэміі. У прыватнасці, унясенне элементаў кітайскай народнай медыцыны ў сферу рэабілітацыі.

Намеснік старшыні аблвыканкаму Віктар Пранюк падкрэсліў, што “важна, каб з’явіліся новыя метады безаперацыйнага лячэння, якія дадуць магчымасць паляпшаць сваё здароўе. Кітайскі бок зрабіў акцэнт на лекавыя сродкі, якія ў нас пакуль яшчэ не распаўсюджаны і не сертыфікаваны”.

Пакуль гэта толькі дэклярацыі чыноўнікаў пра супрацу. А варта нагадаць, што Гарадзеншчына за апошнія гады зазнала востры недахоп кваліфікаваных лекараў. Дзясяткі добрых спецыялістаў пасля 2020 году былі звольнены па палітычных матывах, соткі прафесіяналаў самы звольніліся і з’ехалі на працу за мяжу.