
Вярхоўны суд 16 траўня не задаволіў апеляцыйную скаргу зняволенага палітычных матывах доктара з Смаргоні Яўгена Бужынскага.
Напомнім, што 13 лютага ў Гарадзенскім абласным судзе смаргонскага лекара Яўгена Бужынскага засудзілі да 6 гадоў калоніі. Прысуд аформіў прадстаўнік абласнога органа Ігар Собалеў. Пракуратура запытвала 8 гадоў зняволення.
Гэты працэс пачаўся 30 студзеня. А Бужынскі быў затрыманы яшчэ 10 чэрвеня 2022 году.
Бужынскі – спецыяліст па ультра-гукавай дыягностыцы Смаргонскай цэнтральнай раённнай больніцы. Яго судзілі ажно па 6 артыкулах Крымінальнага кодэксу за шматлікія каментары ў інтэрнэце.