
Жонка палітвязня Дзяніса Івашына Вольга Івашына паведаміла пра тое, што прадстаўнікі дзяржаўных органаў, супрацоўнікі КГБ, якія забралі ў кватэры журналіста пры ператрусе кнігі, пастанавілі іх знішчыць. Кнігі забралі яшчэ 12 сакавіка 2021 году.
Вось іх пералік:
«З невичерпного джерела», «Абэцэда», «Беларускі нацыяналізм», «Чаму беларус абавязаны быць нацыяналістам», «Вайсковы слоўнік», «108 дзён і начэй у засценках КДБ», «О сектантах», «Таталітарызм», «Прапаганда», «Хрышчэнне нацыі», «Беларусь за 10 падарожжаў», «Светапоглядныя асновы дэмакратычнага руху», «Антыбальшавіцкія паўстанні і партызанская барацьба на Беларусі», «Гібридна война», «Крим за завісою», «Хроника гибридной войны», «Смисли і війни», «Росія: ідентичность агресора», «Вторжение в Украину», «Донбасс в огне», «ОУН і УПА в боротьбі за Українську Державу», «Міжнародний центр протидіі Російській пропаганді», «Тенденціі у світі», «Індекс війни».
Гарадзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года і ў жніўні 2022 года асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконнае збіранне альбо распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці».