
Гарадзенец Іван Алекса знаходзіцца ў статусе падазраванага ў рамках крымінальнай справы па артыкуле 361-1 “Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання” (пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі). Цяпер Іван Алекса знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Яшчэ 14 сакавіка бягучага году сілавікі апублікавалі так званае пакаяннае відэа з Іванам, дзе ён паведамляе, што быў затрыманы за нібыта рэгістрацыю ў “Плане Перамога” і за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Рашэннем суда стала 7 сутак адміністрацыйнага арышту, агулам Іван Алекса сядзеў 10 сутак у ІЧУ.
Раней ён працаваў медыцынскім судовым экспертам, меркавана з-за гэтага прыцягнуў асаблівую ўвагу ў спецслужбаў.