Беларускі Дом запрашае усіх беларусаў Варшавы прыняць удзел у Вечары памяці Вітольда Ашурка

КАЛІ: 20 траўня (субота), пачатак а 18:30

ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)

“21 траўня 2021 года ў калоніі загінуў палітзняволены Вітольд Ашурак. Гэта герой Беларусі і наша сумленне. Запрашаем прыняць удзел у вечарыне ягонай памяці, якая адбудзецца ў Беларускім Доме.

Мы будзем гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, пра прынцыпы ягонага жыцця. Таксама гасцей чакае музычная частка.

Пакуль жыве памяць – героі не паміраюць!”