Праваабарончы цэнтр “Вясна” вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі пройдуць у розных краінах і гарадах.

19 траўня (пятніца)
- Вільня (Літва), 15:00 – 17:00. Падпісанне паштовак і лістоў для палітзняволеных у Беларусі.Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5.
- Сан-Францыска (ЗША), 19:00. Выказванне салідарнасці з беларусамі за кратамі — падпісанне лiстоў і паштовак палітвязням. Месца і час можна даведацца праз суполку.
- анлайн, 19:00 (па Маскве). Amnesty International прапануе сустрэцца напярэдадні Дня палітвязня, пагаварыць пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, а таксама даведацца, як мы можам падтрымаць тых, хто знаходзіцца ў зняволенні. Спікеркі: Наталля Сацункевіч (праваабаронца “Вясны”), Дзіяна Пінчук (праваабаронца і журналістка “Вясны”). Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя.
- Гамбург, Германія, 19:00 – 20:30. Чытанне “Зэкамерона” Максіма Знака нямецкім акцёрам Янам Уплегерам і панэльная дыскусія з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам і юрысткай Людмілай Казак. Месца правядзення: Staats- und Universitätsbibliothek Hamburg, Von-Melle-Park 3.
20 траўня (субота)
- Варшава (Польшча), 18:30. Вечар памяці Вітольда Ашурка. На сустрэчы будуць гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, пра прынцыпы ягонага жыцця. Таксама гасцей чакае музычная частка. Месца: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6);
- Брэмен (Германія). 10:00 – 13:00. Беларусы Брэмена з Razam Bremen сумесна з актывістамі Salidarnast збяруцца разам, каб напярэдадні Дня палітзняволеных зрабіць паштоўкі і напісаць лісты палітзняволеным і падтрымаць іх. Месца можна даведацца праз суполку, а таксама праз кантакт: salidarnast@gmail.com.
- Рым (Італія). 10:00 – 12:00. Каля замка Святога Анёла (Castello – lato Largo Mutilati e invalidi di Guerra).
- Дэтройт (ЗША), 14:00. Сустрэча адбудзецца ў Bridgeport township. Падрабязнасці па спасылцы.
- Вільня (Літва), 17:00. Беларуская Рада культуры запрашае ў сваю Гасцёўню (Šv. Ignoto g. 5, Vilnius). Тут пройдзе паказ фільмаў, галоўным героем якіх з’яўляецца рэпрэсаваны мастак Алесь Пушкін.
21 траўня (нядзеля)
- Вільня (Літва), 11:00. Каля муралу палітзняволенаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму адбудзецца акцыя “АСОБ(Н)А”: чытанне імёнаў палітзняволеных. Удзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі амбасадаў з розных краінаў.
- Вільня, 12:00. Акцыя ў падтрымку палітзняволеных. Месца: Кафедральная плошча (Katedros aikštė). “Мы заклікаем стаць голасам палітзняволеных — прыйсці на акцыю на Кафедральнай плошчы; прынесці плакаты, сцягі, пачуць голасы людзей, якія сядзяць ці выйшлі з-за кратаў; зрабіць данат альбо дапамагчы справай іх сем’ям. Сімвал гэтага дня — жоўтая «экстрэмісцкая» бірка, якой пазначаюць палітзняволеных у калоніях”, – пішуць арганізатары.
- Варшава (Польшча), 12:45 – 14:00, пляц Канстытуцыі 6, Мітынг да Дня беларускіх палітвязняў. Пасля мітынгу адбудзецца шэсце ад Плошчы Канстытуцыі да Кракоўскага прадмесця, дзе працягнуцца мерапрыемствы.
- Варшава, 14:30 – 16:00, плошча Каперніка. Мітынг і ланцуг салідарнасці з суайчыннікамі, якія цяпер за кратамі паводле палітычных матываў. Арганізатары акцыі падтрымкі – група былых палітвязняў. Пры падтрымцы Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення, Музею Свабоднай Беларусі, Ветэранаў “Палка Каліноўскага”, Ініцыятывы BY_POL, Асацыяцыі беларускіх бізнесоўцаў “ABBA”.
- Варшава, 17:00 – 19:00, праваабаронцы “Вясны”, польскага “Мемарыяла” і ініцыятывы “Палітвязынка” пры падтрымцы Майстэрні паштовак салідарнасці зладзяць сустрэчу па падпісанні лістоў палітвязням. Месца: прастора “Пад жырандоляй” (ul. Hoża, 41, lok. 2). Падрабязнасці па спасылцы.
- Нью-Ёрк (ЗША), 13:00. У Цэнтральным парку ў фармаце пікніка пройдзе сустрэча беларусаў Нью-Ёрку і ваколіц у падтрымку беларускіх палітвязняў і ўшанаванне памяці Вітольда Ашурка. Мерапрыемства арганізавана для знаёмства аднадумцаў, каму неабыякавы лёс нашых землякоў за кратамі. Плануецца падпісанне лістоў і паштовак салідарнасці пры падтрымцы ініцыятывы Майстэрні паштовак салідарнасці. Падрабязнасці на старонцы ў інстаграм, а таксама фэйсбук.
- Беласток (Польшча), 15:00. Акцыя з нагоды міжнароднага дня палітвязняў і дня смерці Вітольда Ашурка. Месца: ul. Elektryczna, 9, каля кансулята Рэспублікі Беларусь.
- Кракаў (Польшча), 14.00. Месца: каля помніку Адаму Міцкевічу на Рынку. “Час праявіць сваю салідарнасць з тымі, хто апынуўся за кратамі рэжыму. Прыходзьце, каб разам узгадаць іх гісторыі, даведацца, як можна дапамагчы, запатрабаваць іх вызвалення. З сабой прыносьце плакаты, для жадаючых будзе працаваць вольны мікрафон”, – пішуць арганізатары.
- Лондан, (Велікабрытанія), 12:30 – 14:00. “Далучайцеся да нашай акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі. Пакуль усе палітычныя вязні не будуць свабодныя!”, – пішуць арганізатары. Месца: Parliament Square.
- Познань (Польшча), 14:30. Месца: Fredry, 5, Klubokowiania MY. Размова з Дар’яй Рублеўскай, праваабаронцай і заснавальніцай Майстэрні паштовак салідарнасці. Напісанне лістоў і падпісанне паштовак палітзняволеным Беларусі. Падрабязнасці па спасылцы.
- Познань (Польшча), 17:00. Месца: plac Wolności, Poznań.
- Брусэль (Бельгія), 15:00 – 16:00. Акцыя салідарнасці. Месца: Europakruispunt (Central Station).
- Брусэль (Бельгія), 17:30 – 19:30. “Мемарыял” ладзіць вечар лістоў палітвязням Беларусі і Расіі. Адрас: Rue de l’Epée 2, Bruxelles L’Ascenseur, café associatif et radio.
- Штутгарт (Германія), 14:00. Месца: Wilhelmsplatz. “Пагаворым пра сіндром апушчаных рук і тое, як не падаць духам, пачуем нашы любімыя песні ў выкананні BelaSol і новыя, ад гасцей з Менска “Знак Стоп”, паслухаем гісторыю ад адваката, які бараніў палітычных абвінавачаных”, — пішуць арганізатары.
- Батумі, можна напісаць лісты палітвязням: цягам дня з 12:00 да 19:00 у краме нацыянальнай сімволікі па адрасе вуліца 26 мая 41, а таксама з 14:00 да 20:00 у беларускім Медыя Хабе (вул. Парнаваз Мэпэ, 67).
- Уроцлаў (Польшча), 17:00, Рынак ля фантану. Падрабязнасці па спасылцы.
- Парыж (Францыя), 16:00, Плошча Бастыліі. Падрабязнасці па спасылцы.
- Чыкага (ЗША), 13:00, Intersection of Michigan Ave. & Washington St. Спасылка на сустрэчу.
- Філадэльфія (ЗША), 12:00, Philadelphia Museum of Art, Спасылка на сустрэчу.
- Гаага (Нідэрланды), 12:00, Laan van Meerdervoort.
- Люблін (Польшча), 18:00, Pomnik Unii Lubelskiej. “Мы запрашаем Вас прыняць удзел у перформансе “камера”, дзе мы пакажам жыхарам Любліна, наколькі перапоўненымі могуць быць камеры на Акрэсціна. Чым больш будзе ўдзельнікаў, тым мацнейшым будзе эфект. Просім браць з сабой плакаты і апрануцца ў чорнае. У мэтах бяспекі раім узяць з сабой маскі”, — пішуць арганізатары.
- Стакгольм, (Швецыя), 13:00, Sergels Torg, 111 24.
Літургіі
20 траўня
- Булонь-Біянкур (Францыя). Пачатак у 10:30. “У дзень Жыровіцкай іконы Багародзіцы і напярэдадні Дня палітвязня памоліммся за Айчыну і суайчыннікаў”, – пішуць арганізатары. Адрас: 132bis Rue du Point du Jour, 92100, Boulogne-Billancourt.
21 траўня
- У Рыме адбудзецца імша ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Месца і час: 11:00; Via di San Sebastianello 11, Roma
- Праваслаўная супольнасць Усяленскага патрыярхату ў Вільні далучыцца да Дня палітзняволеных. Месца: Bokšto g. 2, Vilnius. Час:
8:40 – 9:50 — Літургія. Малітва аб вызваленні ўсіх несправядліва асуджаных.
9:50 – 10:05 — Малебен за ўсіх несправядліва асуджаных і зняволеных перад іконаю “Усіх тужлівых радасць”. Памінанне імёнаў палітзняволеных беларусаў.
10:00 — Сімвалічнае запальванне “Свечкі малітоўнага хадайніцтва за свабоду”.
- У Вільні Беларуская Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) царква запрашае на набажэнства. Пачатак: 18:00, Месца: грэка-каталіцкі храм Святой Тройцы ў Вільні, адрас: Aušros Vartų g. 7b.
- У Варшаве — Святая Імша ў інтэнцыі Вітольда Ашурка ў гадавіну яго смерці і за ўсіх загінулых палітвязняў. Месца: касцёл святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў (ніжні храм). Праводзіць будзе вядомы ксёндз Вячаслаў Барок. Час: 11:30.
- У Фларэнцыі адбудзецца Імша за ўсіх затрыманых па палітычных матывах. Яе ўзначаліць ксёндз Юрый Барок. Месца і час: 13:00 – 14:00. Chiesa Parrocchiale di San Luca al Vingone. Via Gaetano Pacchi, 3, 50018 Scandicci FI.
- Антвэрпэн (Бельгія), 12:00 – 14:00. Літургія ў Беларускай Грэка-каталіцкай царкве. Месца: Lange Beeldekensstraat 22, 2060 Antwerpen.
Інфармацыя дапаўняецца.
Вясна