З раскладу судоў стала вядома, што 22 траўня ў будынку Гарадзенскага абласнога суду пачнецца крымінальны працэс у дачыненні да Андрэя Юшкевіча.

Жыхара Гарадзенскай вобласці будуць судзіць па артыкуле 361 заўвага 3 часткі 1 Крымінальнага кодэксу: “Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу”.

Праэцс будзе весці сумнавядомы Максім Філатаў.

Вядома, што ў лютым Юшкевіча ўжо судзілі па адміністрацыйным артыкуле за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у судзе Мастоўскага раёна.

28-гадовы жыхар Мастоўскага раёна Андрэй Юшкевіч у студзені напісаў у чат-бот палка Каліноўскага, што хоча ўзяць удзел у баявых дзеяннях. Пасля гэтага ён быў затрыманы.