У Варшаве ў Беларускім доме прайшоў вечар памяці закатаванага два гады таму ў Шклоўскай калоніі грамадскага дзеяча Вітольда Ашурка. Выступілі Аляксей Дзікавіцкі, Андрэй Ашурак, Валярына Кустава, Аляксандр Мілінкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Вольга Быкоўская, Сяргей Пантус, Яўген Вапа, іншыя.

Ад Рады БНР Вітольд Ашурак пасмяротна ўзнагароджаны Медалём Ордэну Пагоні. Узнагароду сябры Рады БНР Яўген Вапа і Аляксей Дзікавіцкі перадалі брату Вітольда Андрэю Ашурку.

Фота Беларускага Радыё Рацыя