
У Гарадзенскім купалаўскім універсітэце адзначылі 15-годдзе стварэння так званай кафедры журналістыкі. Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя рэгіянальныя медыйныя органы.
Назваць тое, чым займаюцца на гэтай кафедры, журналістыкай досыць цяжка. На кафеды працуюць пераважна філолагі і ідэолагі, блізкія сваякі спецслужбістаў, якія ніколі не былі звязаныя з журналістыкай і не напісалі аніводнага артыкулу ў сваім жыцці. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова пазнаёміцца з кадравым складам гэтай кафедры. З пераліку супрацоўнікаў толькі дацэнт (па сумяшчальніцтве) Таццяна Сідоранка мае досвед дыктарскай працы на гарадзенскім тэлебачанні.
Павіншаваць кафедру прыйшлі рэктарка ўніверсітэту Ирина Китурко, якая не прамінула працытаваць “главу государства”, начальнік галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкаму Игорь Булавко, дэкан факультэту гісторыі, камунікацыі і турызму, у склад якога ўваходзіць згаданая кафедра, Виктор Белозорович, дасведчаныя дзяржаўныя прапагандысты Александр Лосминский і Елена Береснева.
Выступоўцы хваліліся “высокімі дасягненнямі” кафедры і жадалі яе супрацоўнікам “новых вяршынь”.

Александр Лосминский і Елена Береснева