У Дзень беларускага палітвязня польская дыпламатыя адзначае ў Твітэры, што ў Беларусі статус палітвязня маюць амаль паўтары тысячы чалавек. Сярод іх лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру – праваабаронца Алесь Бяляцкі і яго паплечнікі з ліквідаванага беларускім рэжымам цэнтру «Вясна», журналіст Анджэй Пачобут, дзеяч польскай нацыянальнай меншасці, а таксама многія палітыкі, журналісты, пісьменнікі і грамадскія актывісты.

Міністэрства замежных спраў заклікае ўлады ў Менску вызваліць усіх палітвязняў і спыніць далейшыя рэпрэсіі.