
20 траўня салдаты-навабранцы Гарадзенскага і Слонімскага гарнізонаў прынялі ваенную прысягу ў Гародні на так званым Кургане славы. Гэтыя хлопцы былі прызваныя на службу з розных гарадоў і мястэчак Беларусі.
Усяго прысягу прынялі 380 чалавек
Кіравалі мерапрыемствам “інспектар” Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці генерал-лейтэнант Юрый Караеў і ваенны камісар Гарадзенскай вобласці палкоўнік Вячаслаў Раманенка. Не абышлося і без прадстаўнікоў РПЦ і каталіцкага касцёлу.

