Вікарый ксёндз Дзмітры Малец служыць у Наваградку. Як паведаміў ягоны пробашч кс. Юры Жыгарын у суполцы “Каталікі Беларусі”, 22 траўня адбудзецца развітальная імша. Пра гэта паведаміла “Хрысціянская візія”.

Ксёндз Дзмітры Малец – выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гародні, высвечаны на дыякана ў 2019 годзе, на прэсбітэра ў 2020 годзе. Ён паходзіць з Ліды, нарадзіўся ў 1996 годзе.

Раней паведамлялася, што праваслаўным святарам, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу, таксама давядзецца служыць у арміі – у транспартных войсках. Пра гэта заявіў мітрапаліт Мінскі Веніямін.

Раней праваслаўным і каталіцкім святарам давалі адтэрміноўку, і на практыцы ніхто з іх не ішоў служыць у войска, паколькі вайсковая служба лічыцца несумяшчальнай са святарскім служэннем.