
У Дзень беларускага палітвязня ў Беларускім доме ў Варшаве былі ўручаны Медалі Ордэну Пагоні ад Рады БНР родным палітвязняў і загінулых беларусаў ва Украіне і пад час паўстання 2020 года. Пра гэта паведаміла Беларускае Радыё Рацыя.
Узнагароды ўручаў шматгадовы радны Беларускай Народнай Рэспублікі Яўген Вапа.
Сярод узнагароджаных і гарадзенскі журналіст, які зараз знаходзіцца ў зняволенні, Дзяніс Івашын. Узнагароду для яго атрымала жонка – Вольга Івашына.
