
Міністэрства замежных спраў Летувы яшчэ раз нагадала пра рэкамендацыю для грамадзян не ездзіць у Беларусь, а тым, хто цяпер там знаходзіцца, неадкладна пакінуць краіну.
Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, апошнім часам актывізаваліся варожыя і правакацыйныя дзеянні беларускіх устаноў у дачыненні да летувісаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Адзначаецца, што «грамадзяне Летувы затрыманыя незаконна, ім выстаўленыя сфабрыкаваныя абвінавачванні». Міністэрства нагадвае, што паездкі грамадзян Летувіскай Рэспублікі ў Беларусь з ігнараваннем рэкамендацый уяўляюць пагрозу іх уласнай бяспецы, здароўю і жыццю.
Беларускае Радыё Рацыя