
“Вызваленне зняволеных — не прадмет для бясконцых перамоваў, не тавар для гандлю, а адзінае выйсце з тупіку, у які дыктатар завёў краіну і народ» – сказала Наталля Пінчук, жонка палітзняволенага парваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру – Алеся Бяляцкага.
Яна выступіла сёння на Штогадовым Сусветным форуме за свабоду выказвання (World Expression Forum), які праходзіць у Лілехамеры ў Нарвегіі.
Наталля Пінчук адзначыла, што яе муж Алесь Бяляцкі, усе зняволеныя праваабаронцы і ўсе палітвязні ў Беларусі павінны быць вызваленыя без усялякіх умоваў.
„Перамовы з Лукашэнкам, за якім стаіць цень Пуціна, безвыніковыя. Таму вялікая павага тым краінам і палітыкам, якія праяўляюць прынцыповасць і не маюць ілюзій. Належыць спадзявацца і на цвёрдасць міжнародных арганізацыяў, якія павінны стаяць на варце дэмакратычных каштоўнасцяў і міру».
Пры гэтым Пінчук звярнула ўвагу, што Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў у асобе Генеральнага сакратара запрасіла Лукашэнку на Саміт аб мэтах устойлівага развіцця, а чыноўнікі ААН хваляць за дасягенне гэтых мэтаў лукашэнкаўскі рэжым.
Беларускае Радыё Рацыя