
Ксяндза Дзмітрыя Мальца ўсё ж вырашылі не забіраць у войска.
Напомнім, што Дзмітрый Малец, вікары Наваградскага касцёлу, юыў прызваны ў шэрагі Узброеных сілаў і з’явіўся ў ваенкамат Ліды, прычым у святарскай сутане. Яго скіравалі ў Гародню.
Пазней ксёндз Юрый Жэгарын, пробашч касцёлу, дзе служыць і Дзмітрый Малец, паведаміў, што святара ў войска ўсё ж не забяруць. Пра гэта паведаміла “Хрысціянская візія”.