49-гадовы жыхар Навагрудку быў затрыманы 18 жніўня 2020 года па так званай «Карэліцкай справе» — аб нібыта плануемых беспарадках у Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. У снежні 2020-га яму прысудзілі 7 гадоў калоніі. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17.

28 красавіка адбыўся суд па замене Уладзіміру рэжыма. Па выніках суда яго перавялі ў магілёўскую турму. Паводле MAYDAY TEAM, палітвязня адразу па прыбыцці адправілі ў ШІЗА.

Паведамляецца, што ў шклоўскай калоніі яго шмат разоў закідвалі ў штрафны ізалятар, а таксама ўтрымлівалі ў ПКТ. Праз цяжкую працу ў яго пачаўся артроз. Акрамя гэтага, у яго сур’ёзныя праблемы з зубамі. Калі ў яго паднялася тэмпература, то лекар яму прапанаваў толькі цытрамон і актываваны вугаль.

Падтрымаць Уладзіміра лістамі і тэлеграмамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Гароху Уладзіміру Уладзіміравічу.