
Адкрыццё ў Лідзе скейт-пляцоўкі для моладзі было пераўтворана ў агульнарэспубліканскае ўладнае і паказальнае мерапрыемства. Адкрываць пляцоўку прыехаў ажно міністр адукацыі Андрэй Іванец. Прысутнічаў на падзеі, пераўтворанай у прапагандысцкую акцыю, і галоўны лідскі вертыкальнік Сяргей Ложачнік, а таксама “дэпутаты” Палаты прадстаўнікоў, начальнікі галоўных упраўленняў адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў і Менску. На адкрыццё сабралі дзяцей, было шмат чырвона-зялёнай сімволікі.

