
У ноч з 21 на 22 мая ў вёсцы Каробчыцы Гарадзенскага раёну, была затрыманая сямейная пара — Артур і Маргарыта Барташэвічы.
Затрыманне адбылося на вачах іх малалетніх дзяцей. Пасля гэтага Артура і Маргарыту забралі супрацоўнікі міліцыі, а двое дзяцей 11 і 13 гадоў засталіся дома адны. Толькі раніцай маці далі магчымасць патэлефанаваць блізкім, паведаміць, што дзеці знаходзяцца дома без дарослых.А 11-й раніцы 22 траўня па адрасе пражывання сям’і Барташэвіч прыехалі супрацоўнікі міліцыі для правядзення ператрусу ў межах крымінальнай справы. З імі прывезлі Маргарыту Барташэвіч са слядамі фізічнага ўздзеяння на твары.
Месцазнаходжанне мужа і жонкі на дадзены момант невядомае. Як паведамілі супрацоўнікі АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гародні ў Артура Барташэвіча павінна было адбыцца судовае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе, аднак у раскладзе судоў Гародні на сайце Вярхоўнага суда яго прозвішча не значыцца. Таксама ўдакладняецца інфармацыя паводле якога артыкулу Крымінальнага кодэкса была распачатая справа.
Вясна