Капсулу з “пасланнем нашчадкам” заклалі на месцы ўзвядзення будынка Дэпартамента аховы МУС ў Астраўцы. Паводле задумы міліцыянтаў капсула будзе адкрыта ажно ў 2052 годзе – у дзень нібыта 100-годдзя службы аховы.

На мерапрыемстве прысутнічалі міністр унутраных спраў Іван Кубракоў і начальнік Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Шэпелеў.

Акрамя гасцей з вобласці, раённага выканаўчага камітэту і абавязковых цяпер служыцеляў РПЦ, каля аб’екту, які будуецца, сабраліся супрацоўнікі падраздзяленняў Дэпартамента аховы, супрацоўнікі РАУС, ваеннаслужачыя вайсковай часткі 7434, члены ваенна-патрыятычнага клуба «Единство».