
25 траўня гарадзенскаму журналісту і грамадскаму дзеячу Паўлу Мажэйку спаўняецца 45 гадоў. На жаль, свае круглыя ўгодкі ён сустракае ў зняволенні за кратамі.
Толькі нядаўна стала вядома, што яму інкрымінуюць артыкул 361 – 4, частка 2 – гэта спрыянне дзейнасці экстрэмісцкай арганізацыі. Гэты артыкул быў уключаны ў Крымінальны кодэкс толькі ў 2021 годзе. Па ім можа пагражаць зняволенне ажно да 7 гадоў. Больш падрабязнай інфармацыі няма.
Напомнім, што Павел Мажэйка быў затрыманы і арыштаваны 30 жніўня ў Гародні, калі вярнуўся туды з Беластоку. Ужо амаль 9 месяцаў ён знаходзіцца за кратамі ў СІЗА гарадзенскай турмы. Доўгі час было невядома за што, яго адвакат знаходзіцца пад жорсткай падпіскай аб неразгалошванні. Тэрмін “следства” цэлы час падаўжаецца. Інфармацыі пра Паўла вельмі мала.
Падтрымайце Паўла лістамі і паштоўкамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Паўлу Іванавічу Мажэйку