Па інфармацыі праваабаронцаў, Уладзіміру Гундару выклікалі ларынголага з паліклінікі. Пасля агляду і дапамогі лекара палітвязень ідзе на папраўку.

Нагадаем, з 29 красавіка па 6 траўня Гундара ўтрымлівалі ў карцары, дзе ён стаў дрэнна чуць у апошні дзень тэрміну. Пасля выхаду, яго стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова.

Выкліканы лекар даў яму цытрамон і ібупрафен, абяцаў выклікаць лора.

Спагнанне Гундару было вынесена яшчэ ў пачатку красавіка за не так пакладзеную на шконку падушку. Але цягам месяца яго туды не адпраўлялі з-за адсутнасці вольнага месца.

Падтрымайце Уладзіміра пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Уладзіміру Тадэвушавічу Гундару