Сайт МУС РБ, а таксама “Газета Слонімская” паведамляюць, што 22 траўня начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Дзмітрый Рэзянкоў прадставіў асабістаму складу Слонімскага РАУС новага начальніка – палкоўніка міліцыі Алега Карпушкіна. Раней той кіраваў Ленінскім РАУС Гародні.

Алег Карпушкін “прывітаў асабісты склад, выказаў словы падзякі за праведзеную раней працу, а таксама адзначыў, што супрацоўнікі Слонімскага РАУС забяспечаць правапарадак на даручаным ім участку Гродзенскай вобласці”.