
27 траўня, у суботу, на шлюзе Дамброўка Аўгустоўскага каналу пройдзе традыцыйны фэст народнай творчасці, які адкрые летні сезон. Удзельнікаў і гасцей чакае шэсце ў касцюмах, конкурс танцаў, выступы народных калектываў, атракцыёны і шматлікія іншыя забавы і конкурсы.
Фэст пачынаецца з 12-й гадзіны, уваход на яго вольны.