
фота мае ілюстрацыйны характар
Сілавікі затрымалі адразу васьмярых жыхароў Ліды.
“Пакаяльнае” відэа з лідчукамі з’явілася ў праўладным тэлеграм-канале. Ім закідваюць удзел у чаце “Лида 97”.
У відэа паведамляецца, што на затрыманых склалі пратаколы паводле арт. 19.11 КаАП. На дваіх заведзеныя крымінальныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Таксама затрыманых прымусілі спаліць бел-чырвона-белы сцяг.
Сілавікі заяўляюць, што будуць працягваць ператрусы і затрыманні ў Лідзе.