Польшча ўвядзе санкцыі супраць некалькіх соцень прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі з-за пакідання Вярхоўным судом у сіле прысуду Анджэю Пачобуту. Пра новыя польскія санкцыі абвесцяць 29 траўня.

На сайце МУС Польшчы з’явілася наступнае паведамленне: „У сувязі з пакіданнем у сіле Вярхоўным судом Беларусі прысуду па справе Анджэя Пачобута, у панядзелак, 29 траўня, Міністр унутраных спраў і адміністрацыі абвесціць рашэнне аб уключэнні ў санкцыйны спіс некалькіх соцень прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, г.зн. палітыкаў, суддзяў і пракурораў і іншых асоб, вінаватых у палітычных рэпрэсіях, у тым ліку ў дачыненні да палякаў, якія пражываюць у Беларусі”.

У санкцыйны спіс трапяць палітыкі, суддзі, пракуроры і іншыя асобы, адказныя за палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку супраць прадстаўнікоў польскай меншасці,